Home

Реклама

Парайце доктара.

  • 17 Ноя, 2009 at 10:27 PM
вавпв я гламур
Парайце. калі ласка. добрага сямейнага доктара, якога можна было б выклікаць на дом. Проста так не хочацца перціся у паліклінніку толькі дзеля тагу каб мяне паслухалі, а начыталася розных жудасцяў пра кашаль, хочацца быць упэўненай у сваім здароў'і на усе 100, ну хацяб на 98% :)0

Сямейная фотас'ёмка. Цудоўная сямейства [info]sandrishka

  • 10 Ноя, 2009 at 7:55 PM
вавпв я гламур
Вось, з дазвалення герояў сессіі, вывешваю частку здымкаў. Цудоўныя людзі. А маленькі Марк проста раз і назаўсёды скарыў данусіна сэрца :)

Read more... )
вавпв я гламур
Для мяне зімовая ідылія у'яўляецца так: двор на Залатой горцы, снег валіць вялікімі хлоп'ямі, жоўтае утульнае святло ліхтара, людзі, што ідуць на пастэрку, а ў плэеры "Святы вечар", і год 2000 ...
вавпв я гламур
У бліжэйшы час гатова паздымаць усіх жадаючых.  Калі вы і ёсць жадаючыя - запрашаю у коменты ;).
 кошт вызначаеце выключна вы самі. 
 Паглядзець на мае працы можна тут і  http://kasia_stirlitz.livejournal.com

Казачны настрой.

  • 7 Ноя, 2009 at 11:24 PM
вавпв я гламур
Я хачу замуціць казачную фотасессію...

аааааааааааа

  • 3 Ноя, 2009 at 1:47 AM
вавпв я гламур
ААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААА
Я што адна тут аптымістка?????????????????????????????????????????????!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Няні бываюць розныя.

  • 2 Ноя, 2009 at 3:38 PM
вавпв я гламур
 У нас сёння першы дзень новая няня. Калі наша папярэдняя няня сказала, што нас пакідае, я была шчыра кажучы, у поўнай разгубленнасці, кінулася шукаць аб'явы на форумах, але паўсюль было нешта не тое. Раптам вока зачапілася за сціплую аб'яуку маладой дзяўчыны, студэнткі. Нічога адметнага у гэтым стандартным тэксце не было, але чамусці я адразу вырашыла, што гэта - тое што нам трэба.  ДЗяўчыну завуць Іра, яна вучыцца на пятым курсе педа, спецыяліст па рабоце з няпоўнаспраўнымі дзеткамі. Дануся вельмі яе палюбіла адразу, калі яны гуляюцца, то мая прысутнасць. альбо адсутнасць Данку зусім не хвалюе (з папярэдняй няняй мне неабходна было адразу ж ухадзіць з дому, а Данка плакала і галасіла хвілін 5 калі няня прыходзіла і столькі ж калі я ухадзіла). А зараз збірала іх на вуліцу, пакуль я апранала малую, яна вввввввыраблялася па усялякаму, і падала на падлогу і уцякала ад мяне, але калі толькі Іра узяла яе на рукі, Данка адразу супакоілася, памахала мне ручкай і сказала : " мамацька, пакуль!".  Я ў прыемным шоку.
           З усяго гэтага я зрабіла некалькі высноваў: па-першае, няня не абавязкова павінна быць вельмі вопытнай і мець салідны узрост, па-другое, чалавек, які свядома абраў сваёй спецыяльнасццю работу з хворымі дзеткамі не можа быць ня добрым.  Так што я зноў шчасцлівая :)))

Чарговае.

  • 26 Окт, 2009 at 6:52 PM
вавпв я гламур
 Эх, які усё ж сёння, крыху дзіўны, але вельмі прыемны дзень!

Ёлы-палы :(

  • 23 Окт, 2009 at 8:44 PM
вавпв я гламур
 Наша няня нас пакідае,  ёй прапанавалі больш прывабныя умовы аплаты, а мы засталіся у разгубленнасці. Але я веру ў лепшае, спадзяюся, што гэта проста крок насустрач САПРАЎДЫ НАШАЙ няне. А я ужо паспела адчуць гэты цудоўны пах вольі. Сёння ўдосталь пашвэндалася па мастацкім музеі, палюбавалася на Рушчыца, рэлакснула, пасля пасядзелі з [info]tutejsy   :) у "Лёндане", папілі кавы, паразмаўлялі пра жыццё-быццё. Мяне вогуле прабіла на творчасць, хочацца здымаць, маляваць, пісаць, плесці, вышываць, што заўгодна абы ствараць ствараць ствараць...

ЗЫ. А вогуле, сёння ывельмі цудоўны дзень! ;)
вавпв я гламур
ВыйшаЎ дэбютны сінгл у супер каманды THE STAMPLETONS. Хлопцы граюць інды-рок у стылі 60-х. Раю паслухаць!
Здымак з вокладкі - мой.
Іхная суполка.
http://vkontakte.ru/club9573157


Навіны!

  • 8 Окт, 2009 at 9:12 PM
вавпв я гламур
1. Я БОЛЬШ НЕ БЛАНДЗІНКА!
2. У НАС ЦЯПЕР ЁСЦЬ УЛАСНАЯ СУПЕРНЯНЯ!
3. ЖЫЦЦЁ ЦУДОЎНАЯ ШТУКОВІНА;)!

Сны. Тлумачэнні.

  • 8 Окт, 2009 at 12:06 PM
вавпв я гламур
Мне некалькі дзён ужо сняцца сны, у якіх прысутнічае адзін мой знаёмы чалавек, але у кожным са сноў ён адвёрнуты ад мяне , ці тое, ён едзе поруч са мной у машыне і глядзіць у вакно, адвярнуўшыся ад мяне, ці я бачу яго адыходзячым, ці проста стоячым воддаль спінай да мяне. Прычым у кожным выпадку я ведаю што гэта менавіта той самы чалавек. Я ня веру у розныя соннікі і іншае, але мне надзвычай цікава, што гэта можа абазначаць? Асабліва непакоіць, што чалавек мне дастаткова блізкі і дарагі, не хацелася б каб гэта было нешта нядобрае.

Пра чароўны пендаль.

  • 21 Сент, 2009 at 9:21 PM
вавпв я гламур
Ёсць такі род пендаляю, пасля якога сапраўды ідзецца хучэй і Ў правільным кірунку ;). Часам атрымаць такі карысна,а нават прыемна :)

Як жа мне дрэнна :(

  • 15 Сент, 2009 at 6:43 PM
вавпв я гламур
Валяюся пластом, тэмпература 38, пры тым што для мяне нармальная тэмпература 36.0-36.4. Блін вось і сімптомаў больш ніякіх проста мне ДРРРРЭНННА :( людцы, што са мной!

ДЗЯКУЙ БОГУ, УСЁ УЖО ДОБРА, АЛЕ, ПАДОБНА, ГЭТА НЕЙКИ ВИРУС.

маршрут

  • 3 Сент, 2009 at 2:29 PM
вавпв я гламур
Апошнім часам вельмі шмат чую расповедаў пра Фінляндыю. Усе кажуць, што гэта краіна, адчуванні ад прабывання у якой складана распавесці у двух словах, кажуць - гэта трэба адчуць самому. Вось хачу адчуць. У мяне ужо па-крыху выбудоўваецца маршруцік : Менск - Вільнюс - Ріга - Таллін - Хельсінкі. Ну вось, мэта вызначаная, пачынаю марыць :), кажуць жа што усе нашыя мары матэрыяльныя ;)

Едзе дах :)

  • 2 Сент, 2009 at 5:27 PM
вавпв я гламур
Я знайшла добры, хоць і крыху вар'яцкі спосаб выйсцця са ступару (я яго назвала "сіндром 1 верасня"). Зараз адкапала усю папсу якая толькі знайшлася у мяне на кампутары, спампавала з сеткі пару-тройку "забойчых выканаўцаў" ціпа МакСім і сяджу разгружаю мазгі :))). Вы не паверыце, але гэткая тупая музыка вельмі хутка выносіць мозг... разам з усімі загонамі :). Яна такая прымітыўная, што не патрабуе асэнсавання тэкстаў, не выклікае цяжкіх роздумаў над складаным лёсам Бацькаўшчыны, яна проста дубасіць рытмам і усё. Адчуваю сябе на 13 год :), з адпаведным светаўспрыманнем. Цешыць адно, у школу мне не трэба!!!!!! Ёххххо!!!!!!! Тыц-тыц-тыц!!!

:))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
:))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
:))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))

няма настрою

  • 31 Авг, 2009 at 5:31 PM
grinch
Ні на што няма настрою. Нават вось хацела нешта напісаць, а настрою няма...
ЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫЫ!

Складанасці перакладу :)

  • 26 Июл, 2009 at 10:12 PM
вавпв я гламур
Размаўляю з Данусяй пра мора.
Я: - Данка, хутка паедзем на мора. Там будуць дзеткі, ты з імі будзеш гуляць. Яны табе скажуць "Cześć!", а ты ім што адкажаш?
Данка: - Сем
:)))